РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лучнік
Дрэмле магільнік забыты
Ў зацішшы хваін.
Помнікі ўсе тут пасьпелі
Даўно пастарэць,
Мохам, травою пакрыцца.
I толькі адзін
Бронзавы лучнік, прыкленчыўшы,
Цэліцца ў сьмерць,
Што, крадучыся, блукае
I ўдзень, і ўначы.
Чуеш, ізноў яе крокі?
Гэй, лучнік, сачы!
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.