РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я, пэўна, мог бы жыць даўжэй,
Бо ўцёк ад шэрага ваўка,
Дракона шматгаловага,
Кашчэя ненавіснага і Бабы-Ягі,
Ад фальшывых дружбакоў,
Ад пахвалы і зайздрасьці,
Ад рыфмаў надакучлівых,
I толькі ніяк ня змог уцячы
Ад паэзіі.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.