РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У бітвах са сьветам варожым,
У выпрабаваньнях жыцьцёвых
Я пераацэньваў, можа,
Узьдзеяньне зброі ці слова.
Бо толькі тады яны варты
Людскога даверу і славы,
Калі адным злучаны гартам,
Калі ў адным сплаўлены сплаве.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.