РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У шамана
Ён мяне пераканаў у тым,
Што дыск сонца можа на паўгода
Замарозіць подыхам сваім
I зноў вызваліць з аковаў лёду.
 
Я прасіў даць варажбітных траў
Ці наўчыць мяне такім закляцьцям,
Каб сумленны – плакаць перастаў,
А нягоднік – перастаў сьмяяцца.
 
Абяцаў за гэта падарыць
Я яму ружжо, запрэжку лаек.
– Забяры, – сказаў мне, – ўсе дары.
Слоў такіх і траў сам Бог ня знае.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.