РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нашто цябе наведаў, поле,
Перааранае вайною,
Дзе сьвечкамі гараць таполі
Пад узьлятаючай зарою.
 
Арлуе цішыня арламі
На сотню кілямэтраў з гакам.
I толькі чуць над курганамі:
Зьвіняць званы чырвоных макаў,
 
Зьвіняць званы нязгасных зьнічаў,
Нібыта ўсё яшчэ тут людзі
Кагосьці клічуць –
не даклічуць,
Кагосьці будзяць –
не разбудзяць.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.