РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калісьці
Сваімі бясконцымі пытаньнямі
Я дакучаў старэйшым.
А зараз мушу сам адказваць
На шматлікія пытаньні ўнукаў.
І баюся,
Каб яны не здагадаліся,
Што я больш забыў,
Як яны ведаюць.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.