РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Аднойчы мяне
Асяніла думка,
Што, калі пачаць адганяць
Назад стрэлкі гадзіньніка,
Можна зноў вярнуцца
У юнацтва.
 
Бяда толькі:
Ні мае блізкія,
Ні члены камісіі вынаходнікаў,
Ні дактары
У гэта ня вераць,
Як часта ня верылі
У многія гэніяльныя адкрыцьці.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.