РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зашторылі акно,
Каб так ня грэла сонца,
Прычынілі дзьверы,
Каб ня веяў вецер,
Прагналі з плота
Раскукарэканага пеўня,
Каб не разбудзіў малога.
 
I раптам схамянуліся:
А ці варта так ад усяго
Адгароджвацца чалавеку?
Пайду
I папрашу прабачэньня
У сонца, у ветра,
У пеўня.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.