РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вярба па завадзі рачной
У лугавым зацішшы,
Як я, за шмат вёрст ад цябе,
Лісты камусьці піша.
 
Вясною гэтыя лісты –
Яе надзеяй поўныя,
А летам ад стракоз і пчол –
Вясёлыя, стозвонныя.
 
I толькі восеньню глухой,
Калі дажджы наўкола,
Туга фарбуе іх у свой
Пажоўклы, горкі колер.
 
Плывуць лісты, плывуць ракой,
Імглой імгліцца раніца.
Як я, адказу і вярба
Ніяк не дачакаецца.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.