РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На горных дарогах
На горных дарогах мне дрэвы здаюцца
Застылымі ў нейкай трывозе маўклівай,
Нібы пад цяжкімі ўспамінамі гнуцца
Іх цёмныя кроны над краем абрыву.
Магчыма, рассталіся зь некім яны тут.
Магчыма, каго дачакацца ня могуць.
Вось блізка абвал прагучаў басавіта,
I я зразумеў гэтых дрэваў трывогу.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.