РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кукавала шэрая зязюля
Кукавала шэрая зязюля
Раным-рана.
 
I тут ёю зацікавіліся
Кампазытары, фалькларысты,
Літаратуразнаўцы
I аматары прыроды,
Першыя пачалі гарманізаваць
На свой лад яе песьні,
Другія – запісваць
На магнітафонныя стужкі,
Трэйція – дасьледаваць
Інтымнае жыцьцё:
Чаму не займаецца
Выхаваньнем сваіх дзяцей,
Чаму ў яе творах
Толькі двухскладовыя стопы
Зь пераходным націскам;
Чацьвёртыя –
Каб ім паваражыла...
 
– Цяпер ты ведаеш, –
Прызналася зязюля сумна, –
Чаму асьцерагаюся
Я кукаваць.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.