РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гекзамэтр
Доўга струны Гамер,
Пачынаючы песьню, настройваў,
Браў лады ён у дрэў
У вятроў, у сузор’яў.
Ды лады ўсё ня тыя.
Хацеў быў разьбіць сваю ліру.
Раптам мора гекзамэтрам хваляў
Ударыла ў сэрца.
I, настроіўшы струны,
Ён з морам запеў «Адысею»,
Так запеў, што аж, зьдзіўленыя,
Ўсе багі анямелі.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.