РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На рынку
Віначэрп на рынку ў кубкі цэдзіць,
Выхваляючы сваё віно:
– Не шкадуйце серабра і медзі
Для сваіх барвовых мар і сноў.
 
Выпіў пару кубкаў, ды, прызнацца, –
Тут я віначэрпа не віню –
З пацалункам любай не зраўняцца
Самаму найлепшаму віну.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.