РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Роздум перад палётам
Чуваць, што адкрываюцца
Касьмічныя маршруты
Для турыстаў.
 
Праўда, першыя білеты
Будуць досыць дарагія.
Але чакаць,
Калі там патаньнеюць,
Мне – з пасівелай галавою –
Нельга.
 
Ды потым,
Як там шмат хто пабывае
На марсіянскіх скалах
I вулканах,
Бязглуздыя аўтографы пакіне
I засьмеціць
Бутэлькамі пустымі ды акуркамі, –
Ніякай і цікавасьці ня будзе.
 
А мо і мне,
Каб зьдзейсніць сваю мару,
Як Мерымэ,
Перш кнігу напісаць
Пра песьню зор,
А потым паляцець
I зорны сьпеў паслухаць.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.