РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ой, не хавайце вочы
За веер, сіньярыта,
Я вас прашу, малю.
 
Бо можа цемра ночы
Накрыць усю Гранаду,
I неба, і зямлю.
 
Спусьціцеся з балькона.
Я толькі да манцільлі
Вам ружу прышпілю,
 
Пад перазвоны-звоны
Фантанаў і гітары
Вам песьню прапяю.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.