Не люблю я разьвітаньняў Ні зь сябрамі, ні з табой, Адыду лепш непрыкметна За вячэрняю зарой. А калі хто і заўважыць, Што даўно няма мяне, Адкажы, што затрымаўся Ў беззваротнай старане, Скуль няма дарог праезных I ўсе спалены масты, Скуль не далятае голас I ня пішуцца лісты.
1980
|
|