РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад партрэтам Пятра Сергіевіча
Партрэты Сергіевіча –
Мае сябры жывыя,
Заўсёды гутараць
Са мной аб перажытым.
Дзе ўбачыш ты насы
Клясычныя такія,
Што за вярсту
Пах чуюць акавіты!
 
Дзе ўбачыш вочы ты,
Што шчырасьцю ясьнеюць,
І вусы ў цеплыні
Ад сьмеху і махоркі,
I рукі ў мазалях,
Якія так умеюць
Трымаць сякеру, плуг
Ці стан сваёй танцоркі.
 
Сягоньня, калі круг
Сяброў маіх радзее,
Я ўдзячны, дружа мой,
Што іх ты ўвекавечыў,
Што зь землякамі мне
Ты падарыў надзею
На новыя прыгоды
I сустрэчы.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.