РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты мне часьцей напамінай,
Каб не забыў я
Перакрэсьліць
Асабістыя ўсе крыўды,
З кішэняў памяці павытрасаць
Усе словы, што страцілі вартасьць,
Здаць у камісійны магазын
Лаўрэацкія вянкі,
Юбілейныя чаркі і прамовы,
Агледзець свой шынель і боты
Перад дарогай
I новымі выпрабаваньнямі,
Якія нас чакаюць.
 
Ты мне часьцей напамінай
Аб гэтым.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.