РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я знаю многіх прарокаў,
Якія ў жыцьці
Сёе-тое угадвалі,
Але часьцей памыляліся,
Прадказваючы
То хуткае наступленьне
Залатога веку,
То вечнага міру
I дружбы.
 
I ўсё ж
Я ім веру больш,
Як беспамылковай вяшчуньні
З касой.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.