РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Некалі пацяшаўся
З казачнага гэроя,
Які ўсё рабіў неўпапад.
А зараз агледзеўся,
Што трэба было
Сьмяяцца з самога сябе,
Бо сьпяваў,
Калі лепш было маўчаць,
I маўчаў,
Калі ўсе галёкалі,
Часта шукаў вады
Ў пустых студнях,
Часта грукаў
У глухія сэрцы.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.