РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгода з зайцам
На ўзьлесьсі
Сустрэў заплаканага зайца.
– Можа, ліса, – пытаюся, –
Ці паляўнічыя пакрыўдзілі?
– Ад іх я яшчэ неяк уратуюся, –
Адказаў касы. –
Напятляю ім такіх сьлядоў-шарад,
Што і за цэлы дзень не адгадаюць,
Пад якім кустом ляжу я.
– Дык чаго ж ты плачаш?
– Хімія не дае жыць.
Хоць бы выпусьцілі на зьвярынай,
Птушынай, пчалінай мовах
Нейкія брашуры,
Як нам ад яе ратавацца.
А то вось лізнуў сьвежай руні –
I за колікамі ня бачу
Сваёй сьцежкі.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.