РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На раскарчованай дзялянцы,
Як воіны, ляжаць карчы.
У кожнага – разьбіты панцыр
I сьлед сякеры на плячы.
 
Хто гэтых волатаў адужаў!
Які адгрукацеў тут бой!
Маўчыць наўкольле, толькі кружыць
Крумкач, як хмара, нада мной.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.