РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Божа мой шчодрасьці,
Не паскупіся на радасьць,
Зімнім прасторам –
На інеі і сьнегапады,
Весьнім палям –
На вясёлкавыя дажджапады,
Летнім садам –
На грымучыя яблыкапады,
Восеньскім дням –
На расквечаныя лістапады,
Зорным начам –
На разораныя зарапады...
 
Не для сябе я прашу,
Зразумей, Ўсемагутны,
А для Зямлі,
Што гарэла ў агні,
Шматпакутная.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.