РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У Вязынцы
Зараз тут забаронена
Непакоіць зямлю,
Якая нарадзіла паэта,
Дымам асмужваць неба,
Якое яго азарала,
Секчы дрэвы,
Якія зь ім гаварылі,
Таптацьтравы,
Якія яго чаравалі,
Палохаць птушак,
Якія зь ім сьпявалі,
Трывожыць вецер,
Які разносіў яго думы.
 
Варта было б тут,
Дзе, сьцішыўшыся,
Яшчэ можна пачуць
I голас паэта,
На дарожных указальніках
Напісаць:
«У Вязынцы забараняецца
Пераступаць парог
Хаты Купалы
Людзям,
Якія ня ўмеюць шанаваць
Хлеб і мір,
Родную песьню
I дружбу».
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.