РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як прайграць табе хачу я,
Згодна даўняму паданьню:
«Каму ў гульнях не шанцуе,
Таму шчасьціць у каханьні».
 
Толькі – чорт вазьмі! – упарта,
На маю бяду-дакуку,
Зноўку выйгрышныя карты
У мае трапляюць рукі.
 
Знаць, і сёньня ў гэты вечар,
Калі маладзік узыдзе,
Пра дамоўленую стрэчу
Ты забудзеш і ня прыйдзеш.
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.