РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня так шкадую,
Што ў пакутах рос,
Што больш,
Як вёсен,
Было лютых зім,
Што з рэштак лёсаў
Мне дастаўся лёс,
Што жыў часамі
Розумам чужым.
Шкадую, што
Часьцей не парушаў
Я слова «нельга» –
Больш бы разгадаў
Загадак неразгаданых.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.