РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Запісваю парадак дня –
Пасьля работы трэба не забыць:
Зайсьці ў аптэку (выйшаў валідол),
Пазваніць другу, які лянуецца званіць,
Аддаць падрамантаваць гадзіньнік,
Падбіць пад хадакі падноскі,
Забегчы па Парнас, даведацца,
Чаму Зеўс не дазволіў Дантэ...
Пушкіну...
Багдановічу...
Дапісаць задуманыя імі творы,
Ажыцьцявіць іх мары.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.