РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Граніцы
Ёсьць ня меней важныя,
Як дзяржаўныя,
Хоць і не астаўбаваныя,
Граніцы –
Граніцы паміж праўдай
I няпраўдай,
Паміж чорным колерам і белым,
Дружбай і варожасьцю,
Быцьцём і небыцьцём,
Жывой вадой і мёртвай,
Агнём, што грэе
I што ўсё зьнішчае, –
Граніцы,
Якія нельга нам бяскарна парушаць
I пакідаць без абароны.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.