РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сяло наша далёка ад мора,
Пра якое тут толькі і чулі
Ад птушак,
Калі тыя вярталіся з выраю,
Ад хмар,
Якія там набракалі дажджамі,
Ад бадзяг,
Што блукалі ў пагоні за шчасьцем.
Таму сам дзіўлюся:
Чаму сяло гэта
Мне портам здаецца.
Можа, таму,
Што адгэтуль калісьці
Па весьніх патоках і лужах
Адплылі мае папяровыя караблі
Пад ветразямі
Маіх мар і надзей.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.