РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усёвычарпальныя словы сказаць,
Магчыма, ня зможам ніколі
Пра зоры нягаснучыя, што гараць,
Пра шчасьце і вольную волю,
Пра неба, ахопленае сінявой,
Пра сонца высокага зьзяньне,
Пра хлеб наш і шчырую дружбу зь зямлёй,
Спрадвечную песьню каханьня.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.