РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
«П’ю кроў»
У музэі – двухручны
Тэўтонскі меч.
З выгравіраваным надпісам
«Trinke Blut».
 
Наведвальнікі і ўвагі
Не зьвярталі на яго,
Бо цікавейшыя былі там
Экспанаты мінуўшчыны.
 
А я і сёньня шкадую,
Што не зацягнуў гэты меч
У нашу
Вясковую кузьню,
Перакуць на сярпы
Ці нарогі,
Каб ён часам не прачнуўся,
Не захацеў ізноў піць.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.