РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі некага блізкага праводзім
У апошні шлях,
Праводзім з нэкралёгамі,
Прамовамі, ўспамінамі.
А з тым,
Што кожны год
Цэлыя абшары зямлі
Хаваем пад бэтонам,
Асфальтам, тэрыконамі, –
Так звыкліся,
Што нават не друкуем
Спачуваньняў,
Падпісаных яе былымі сябрамі
Ці групай таварышаў.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.