РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каб гаварыць
Каб гаварыць зь зямлёй,
Я вучыўся ў касы і плуга;
 
Каб гаварыць з дарогай –
У калёс і кульбакі;
 
Каб гаварыць зь лесам –
Вучыўся ў зьвяроў і птушак;
 
Каб гаварыць з агнём –
У ветра і дыма;
 
Каб гаварыць з вадой –
Вучыўся ў калодзежных журавоў...
 
Цяпер знаю:
З усіх моў –
Найцяжэйшая мова людская.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.