РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Твор для дзяцей
Згодна ўсіх патрабаваньняў журы,
Напісаў твор для дзяцей.
I атрымаў прэмію.
Толькі дзеці, чамусьці,
Яго не чытаюць.
Цяпер чакаю,
Калі абвесьцяць наступны конкурс,
Каб напісаць твор,
Які забракуе журы,
Але, можа, будуць
Чытаць дзеці.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.