Лепш, сястра, Гэты выкінь тэрмомэтр, Пакуль не ўзарвалася ртуць. I скажы, Аб чым шэпчуць сябры, Аб чым вецер шуміць за акном, Што там пішуць на небе Мае журавы, Адлятаючы ў вырай, Чаму сталі чорнымі ружы? I нашто правяраць Часта так Пульс маіх рук, якія, Што мелі ў жыцьці, Усё даўно раздарылі.
1982
|
|