РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я даўно слоў шукаю такіх,
Што змаглі б ня даць сонцу
Пагаснуць у атамным сьмерчы,
У ствалах аўтаматаў гармат –
Абудзіцца вулканам і землетрасеньням,
Гулу рэквіема –
Ўсёй зямлі галасы пахаваць.
 
Слоў шукаю такіх,
Бо яны мусяць быць.
Можа, толькі шукаць
Трэба нам усім разам,
А не ў адзіночку.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.