РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Даведаўшыся,
Што інвалідам і ветэранам
Білеты на прэм’еру «XXI век»
Прадаюць без чаргі,
I я спакусіўся купіць.
А потым,
Пералічыўшы ў дзіравай кішэні
Скупую гадоў сваіх рэшту,
Пераступіў яго ўнуку.
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.