РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы – людзі мірныя.
Калі бяз камня за пазухай
Да нас хто завітае,
Страчаем з хлебам-сольлю,
Гатовы абдарыць усім,
Што даспадобы госьцю,
Усім, апроч зямлі.
Бо ў ёй
Сьпяць нашы продкі,
На ёй мы ўсе ўзрасьлі,
Зь яе бяруць пачатак
Рэкі нашых песень...
 
Мы – людзі мірныя.
Але, хто прыйдзе на зямлю
На гэту з каменем,
Тут каменем і застаецца.
 
О, колькі іх
Чарнее на палях!
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.