РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вада
Ня буду спрачацца,
Якая лепшая вада:
Ці дыстыляваная,
Водаправодная
Ці з рэклямнымі этыкеткамі
На бутэльках.
 
Я прывык да звычайнай:
Крынічнай, калодзежнай,
Азёрнай,
Дажджавой,
У якой –
Залатыя сьветлячкі –
Драбінкі пяску,
Пушынкі дзьмухаўца
I сінява неба.
Гэта яе напіўшыся,
Зелянеюць дрэвы,
Цьвітуць лугі,
Пяюць птушкі
I хутчэй загойваюцца
Любыя раны.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.