РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як маглі ў сьпіску,
У якім з нуднай дакладнасьцю
Пералічана,
Што дазваляецца
Прыносіць у бальніцу,
Забыць пра шум лясоў,
Пра зелень лугоў,
Звон птушак,
Сьмех дзяцей...
Калі яшчэ
Прыйдзеш мяне наведаць,
Спрабуй што-небудзь
З гэтага прынесьці.
Можа, прапусьцяць.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.