РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Помню, колісь
Варажыць умелі
Па сумётах,
Па дзяжы з расчынай,
Па жытнёвых спарышах і хмелю,
Па гаручай смаляной лучыне.
А цяпер забылі і ня знаем:
Чым парадуе нас май ці студзень,
Да каго вясельле завітае,
I які ў сям’і прыбытак будзе,
I які засыпем скарб у клеці,
I нат колькі жыць каму на сьвеце.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.