РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І калі адгасьцяваць пасьпелі
Мае вёсны, леты, восені і зімы!..
А мо нехта зь іх яшчэ загляне
Ў пераведы...
                      Вось чаму і сёньня
Не гашу агню да позьняй ночы,
Са стала не прыбіраю хлеба,
Не кладу цымбалы на гарышча,
Не зашчэпліваю дзьвярэй на клямку,
Не перастаю ўглядацца ўдалеч.
I варот сваіх не прычыняю.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.