РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне здаецца, найшчасьліўшымі былі мы,
Не тады, калі сьвет казак пазнавалі,
За нязбытнымі надзеямі сваімі
Па нязьведаных дарогах вандравалі,
Не тады, калі шукалі дзіваў нейкіх,
Новых сонцаў, непаўторных гукаў, фарбаў, –
А тады, калі, аднойчы, неспадзеўкі,
З табой стрэўшыся, адкрылі ў сабе скарбы.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.