РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Разьвесіў сягоньня на сьценах карціны.
Раней ў іх патрэбы ў мяне не было,
Бо, помню, за шыбамі нашай хаціны
Віднелася як на далоні сяло,
 
Край поля, засеянага валунамі,
На ўзгорку – вятрак, што заўсёды хацеў
Узьняцца, у вырай ляцець з журавамі,
Рачулка, што ў хованкі бегла між дрэў.
 
Звычайны пэйзаж. Ды ад вогнішч рабіны,
Асеньніх дажджоў ці вятроў веснавых
Штодня ён быў іншы.
                                    I гэтым карцінам,
Разьвешаным сёньня, далёка да іх.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.