РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
О, разьвяжы, паэзія, язык мой,
Каб я загаварыў на мове звыклай,
На якой плуг вітаецца зь зямлёю,
Жаўрук пераклікаецца з зарою,
Ручай бяседуе з прадвечным борам,
А людзі шчасьцем дзеляцца і горам.
 
I дай мне выказаць на гэтай мове
Ад ліхалецьця матчыны замовы,
Прапець аб тым, што перажыў і бачыў,
Што лёс наканаваў мне ці назначыў,
I нат аб тым, аб чым яшчэ ня знаю,
А толькі вешчым сэрцам прадчуваю.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.