РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як зьбіраць кветкі...
Адна кветка – для пчолкі,
Другая – для матылька,
Трэйцяя – на букет.
 
Адна ягадка – для мядзьведзькі,
Другая – для жураўліка,
Трэйцяя – на абед.
 
Адзін арэх – для белачкі,
Другі – для сойкі,
Трэйці – на зубок.
 
Адзін грыбок – для зайчыка,
Другі – для казулі,
А нам – трэйці грыбок.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.