РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Збор калосься
Хаця б не забыць, што
Даўно мінуў поўдзень
I час завяршаць
Збор калосься на полі.
 
Хаця б не забыць, што
Ноч не за гарамі,
I ўсім пажадаць
Добрага адначынку.
 
Хаця б не забыць,
Калі заўтра пашчасьціць
Убачыць сьвітаньне,
Падзякаваць сонцу,
 
Падзякаваць сонцу,
Што зноўку вярнула
Да любае працы –
Да збору калосься.
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.