РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кажуць,
Зоры ўсё знаюць
Пра лёс і пра будучыню чалавека.
Скуль ім знаць,
Калі зьвесткі пра нас
Могуць толькі да іх даляцець
Празь мільёны гадоў сьветлавых.
Добра, што ёсьць бліжэйшыя
Зоры ў нас, –
Пад якімі мы ўбачылі сьвет.
Пройдзем і палюбуемся
Разам на іх
I паслухаем,
Што нам прадкажуць.
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.