РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Туркменскі дыван
Промні сопца, бліскавіц, вясёлак, зор
Зьзяюць дывана асповай, па якой
Клапатлівая туркменка сной узор
Спрытна вяжа мігатліваю рукой.
 
А вузельчык кожны – бліск яе вачэй,
Чырвань вуснаў, цемень высьненая кос,
Каракумскі залаты загар плячэй,
Танец, песьня, вызначаючыя лёс.
 
I такому дывану няма цаны,
Як аазісу сярод саланчакоў,
Як суквецьцю ажыўляючай вясны,
Як віну, што п’ём за дружбу, за любоў.
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.