РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хіба няма нічога цяжэйшага,
Як час.
Бачыў ня раз,
Як пад цяжарам яго
Згіналіся плечы атлантаў, багоў.
 
А некалі ж мне ён здаваўся – як пух,
Як цень.
I толькі пазьней – як вінтоўка, як плуг,
Як адказнасьць за заўтрашні дзень.
 
Сягоньня, каб груз гадоў несьці
Жыцьцёвай дарогай,
Бяру то кавеньку ў рукі,
То клічу на дапамогу
Ўнука.
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.